Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра тое, што частату 105,1 МГц могуць перадаць радыё «Сталіца», распавёў дырэктар гэтай радыёстанцыі.

«Мы падалі заяўку, каб нам далі частату ў ФМ дыяпазоне. Нам сказалі, што дадуць. Напэўна, гэта будзе 105,1», — прызнаўся «Эўрарадыё» дырэктар радыё «Сталіца» Алег Міхалевіч.

Намесьнік начальніка сэктара ўпраўленьня радыёчастотным рэсурсам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Юры Чычын паведаміў, што Міністэрства інфармацыі накіравала ім заяўку на разгляд магчымасьці выкарыстаньня частаты (105,1 МГц). «Літаральна ўчора мы накіравалі яе ў інспэкцыю па электрасувязі. Яны будуць праводзіць працу — адбіраць частату,» — сказаў ён.

Між тым, «Аўтарадыё» больш як год працягвае плаціць за частату, яна аплочаная да 31 сакавіка 2012 году. «Аўтарадыё» плаціць больш як 16 мільёнаў за год.

Афіцыйнай прычынай пазбаўленьня радыёстанцыі частот у студзені 2011 стала «невыкананьне творчай канцэпцыі і распаўсюджваньне інфармацыі, якая зьмяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Падчас выбарчай кампаніі «Аўтарадыё» пускала ў эфір ролікі кандыдатаў у прэзыдэнты Саньнікава і Някляева, дзе тыя заклікалі прыходзіць «на плошчу».
XS
SM
MD
LG