Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль ня хоча выдаць Украіне маёра Мельнічэнку


Мікола Мельнічэнка.
Мікола Мельнічэнка.

Ізраіль не пагаджаецца выдаць Украіне маёра Міколу Мельнічэнку – былога супрацоўніка службы бясьпекі прэзыдэнта Леаніда Кучмы. Пра гэта паведаміў генэральны пракурор Украіны Віктар Пшонка.

Мельнічэнку прыпісваюць перадачу галоснасьці скандальных запісаў размоваў Кучмы, зь якіх вынікала, што прэзыдэнт мог мець дачыненьне да зьнікненьня журналіста Георгія Гангадзе. Супраць Мельнічэнкі была ўзбуджаная крымінальная справа за разгалошваньне дзяржаўнай таямніцы і перавышэньне службовых паўнамоцтваў, ад 2011 году ён абвешчаны ў міжнародны вышук.

У часе разгляду справы самога Кучмы суд не прызнаў запісы маёра Мельнічэнкі доказамі ў справе забойства журналіста. Крымінальная справа супраць Кучмы была спыненая.

Георгій Гангадзе зьнік у Кіеве ў верасьні 2000 году. Праз некалькі месяцаў у лесе быў знойдзены абезгалоўлены труп, а пазьней – чэрап, якія, паводле экспертаў, зьяўляюцца парэшткамі Гангадзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG