Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 28-29 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...

...воблачна, у нядзелю даволі сонечна. Тэмпэратура: −15 — −10.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў эфіры Свабоды: онлайн-канфэрэнцыя з Ірынай Халіп, жонкай палітвязьня Андрэя Саньнікава; Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — эсэ пра Ўладзімера Жылку.

У нядзелю ў эфіры Свабоды: Праскі акцэнт Юрыя Дракахруста. Чаму ўлады гэтак упарта дамагаюцца ад палітзьняволеных прашэньняў пра памілаваньне? Ці будзе ў хуткім часе вызвалены Андрэй Саньнікаў, якога прымусілі напісаць такое прашэньне? Наколькі заходнія санкцыі могуць спрыяць вызваленьню палітвязьняў? Над гэтымі тэмамі разважаюць: кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач, экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў і экс-кандыдат у прэзыдэнты, кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў.
У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

28 студзеня — Сьвята дуды з гуртамі «СТАРЫ ОЛЬСА» і «TESTAMENTUM TERRAE». ГЦК, Гомель.

29 студзеня — дэлегацыя МАГАТЭ зьбіраецца ў Іран.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

28 студзеня

1577 — Мазыр атрымаў герб.

1588 — зацьверджаны Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага.

1889 — нарадзіўся Язэп Мамонька, беларускі палітык.

1912 — нарадзіўся Джэксан Полак, амэрыканскі мастак.

1940 — нарадзіўся Леанід Дайнека, беларускі гістарычны раманіст.

1943 — нарадзіўся Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр.

29 студзеня

1884 — нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з ідэолягаў беларускага адраджэньня.

1922 — у Менску быў створаны Інстытут беларускай культуры, які пазьней рэарганізавалі ў Акадэмію Навук.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«І паколькі шляхетнага Льва Сапегі, падканцлера Вялікага княства Літоўскага, выдатная дабрадзейнасьць, майстэрства, руплівасьць у справах нам былі паказаны і даказаны, і больш таго, Рэч Паспалітая паставіла яго для захаваньня ўсіх сваіх законаў і вольнасьцяў, таму сярод астатніх менавіта шляхетнаму Льву Сапегу мы даручылі клопат друкаваньня і выданьня ў сьвет законаў альбо статутаў Вялікага княства Літоўскага на польскай і рускай мовах. Таму гэтым лістом загадваем, каб ніхто іншы не наважыўся дазволіць сабе друкаваць і выдаваць статуты вялікага княства, апроч шляхетнага Льва Сапегі, альбо таго, каму ён сам даручыць, — пад пакараньнем 5000 тысяч вянгерскіх флярынаў і канфіскацыі ўсіх надрукаваных кніг. З гэтага штрафу палова нашаму скарбу, а палова шляхетнаму Льву Сапегу павінна быць аддадзена. Што мы і сьведчым гэтым лістом».

Прывілей на права Льва Сапегі выдаваць Статут ВКЛ 1588 г. ад караля Жыгімонта ІІІ Вазы (пераклад з лацінскай).
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

ЗША адкажуць на кроў Менску салідарна з Эўразьвязам


Натальлю Радзіну выпусьцілі з турмы КДБ


Някляева і Халіп выпусьцілі з турмы пад хатні арышт
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG