Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Яраш: Яны плачуць, што «канец сьвету», ты бачыш — яшчэ не


Раман Яраш нарадзіўся ў траўні 1978 г. у Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці.

Пасьля красавіка 1986 г. сям’я двойчы зьяжджала з радзімы далей ад Чарнобылю і адзін раз вярталася.

Скончыў Бярэзінскую школу-гімназію № 1.

Атрымаў дыплём выкладчыка гісторыі й замежнае мовы ў БДПУ імя Максіма Танка.

У магістратуры й асьпірантуры займаўся археалёгіяй.

Навучаўся на аддзяленьні найноўшай гісторыі Беларускага калегіюму.

Выкладае ангельскую мову ў сваёй alma mater.

Сябра РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».

З гітарай пазнаёміўся ва ўнівэрсытэце. Сьпяваць вучыўся разам зь сябрамі з гурту аўтэнтычнага сьпеву «Кудзьмень» у Ірыны Мазюк і ад вясковых непрафэсійных выканаўцаў падчас экспэдыцыяў.

На губны гармонік натхніў Робэрт Алан Цымэрман.

Удзельнік гурту «Велярыб», у якім, як і належыць, ёсьць усё, акрамя сталага складу й месцазнаходжаньня.

З архіву «Свабоды»








Архіў праекту

XS
SM
MD
LG