Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ПАРЭ: у Беларусі «нешта хаваюць»


Жан-Клёд Міньён
Жан-Клёд Міньён

Новы старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Жан-Клёд Міньён выказаў шкадаваньне з нагоды таго, што сам беларускі народ «не рэагуе на пазыцыю адкату і ізаляцыі».

«Усе хочуць, каб Беларусь да нас далучылася. І мы лічым годным шкадаваньня той факт, што з-за пазыцыі кіраўніцтва краіны, якое ўпарта пазьбягае дыскусій і рэформаў, усё насельніцтва Беларусі пакутуе, і на яго паказваюць пальцам. Гэта ж ненармальна», — цытуе кіраўніка ПАРЭ БелаПАН.

Жан-Клёд Міньён адзначыў, што Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы доўга чакала пазытыўных сыгналаў і рэакцыі беларускіх уладаў на патрабаваньні Захаду, якія так і засталіся не пачутымі.
Атрымаць візу, каб паехаць у Беларусь — прыкладна як паляцець на Месяц

«Сёньня мы проста вымушаны заставацца на нашай пазыцыі, а менавіта — ліквідаваць статус спэцыяльнага запрошанага для беларускага парлямэнту і замарозіць любыя кантакты зь Беларусьсю, пакуль ня будзе выкананы хаця б мінімум: увядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне», — заявіў Жан-Клёд Міньён.

Кіраўнік ПАРЭ таксама адзначыў, што прадстаўнікам Парлямэнцкай асамблеі практычна немагчыма атрымаць беларускую візу, што наштурхоўвае на думку аб тым, што «там нешта хаваюць».

«Ва ўсіх краінах, якія прызнаныя дэмакратычнымі, дастаткова лёгка атрымаць візу для падобных візытаў. А атрымаць візу, каб паехаць у Беларусь, практычна немагчыма — прыкладна як паляцець на Месяц», — адзначыў Жан-Клёд Міньён.

Пры гэтым старшыня ПАРЭ выказаў упэўненасьць у тым, што Беларусь у выніку стане дэмакратычнай краінай і «далучыцца да сям’і дэмакратычных краін Эўрапейскага кантынэнту».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG