Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку адмовіліся выпусьціць пад заклад


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Жонка Сяргея Каваленкі і яго адвакат атрымалі афіцыйныя адмовы выпусьціць актывіста пад заклад да суду.

Пра гэта паведамляе прэс-служба БХД,

Справу Сяргея Каваленкі, якая ўжо перададзеная ў Першамайскі суд Віцебска, будзе разглядаць судзьдзя Жук. Паводле адваката, суд пачнецца праз некалькі тыдняў.

Сяргей Каваленка распачаў галадоўку пратэсту 19 сьнежня, калі яго затрымалі і ён даведаўся, што супраць яго распачалі крымінальную справу.

Сябра КХП БНФ вінавацяць ва ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня — «хатняй хіміі», прысуджанай актывісту за вывешаны 7 студзеня 2010 году на навагодняй ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг. З гэткім абвінавачаньнем ён ня згодны. Сяргей Каваленка лічыць гэта помстай з боку супрацоўнікаў інспэкцыі па выкананьні пакараньняў, на дзеяньні якіх ён некалькі разоў скардзіўся ў абласную пракуратуру.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG