Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жонка Алеся Бяляцкага чакае спатканьня ў турме


Натальля Пінчук

Натальля Пінчук

Жонка зьняволенага старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага Натальля прыехала сёньня ў Жодзінскую турму на спатканьне з мужам.

Яна распавяла карэспандэнту Свабоды, што чакае, калі будуць прымаць заявы на спатканьне. Яна мяркуе, што сустрэча будзе цягнуцца каля гадзіны.

«Невядома, калі запусьцяць, але прыём заяў з 9-ці гадзінаў. Мы прыехалі к 9-ці, але пакуль што нікога няма», — сказала Натальля.

Пра што яна будзе гаварыць з Алесем?

«Тут выбіраць не даводзіцца. Абмежаваньні пэўныя накладзены на тэмы размовы. Нельга гаварыць пра ўмовы ўтрыманьня, па справе нельга гаварыць, па якой асуджаны Алесь. Усе астатнія тэмы можна абмяркоўваць».

24 студзеня ў Менскі гарадзкі суд разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены, касацыйную скаргу не задаволілі.

Грамадзкасьцю сабраны і пералічаны на рахунак суда Першамайскага раёна Менска грошы для пагашэньня ўрону, які нібыта нанёс дзяржаве Алесь Бяляцкі.
XS
SM
MD
LG