Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працяг суду за салідарнасьць з Сяргеем Каваленкам


Пётар Іваноў
Пётар Іваноў

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску судзяць Пятра Іванова — грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі, былога кадравага вайскоўца, сябра партыі "Адзіная Расія«і актывіста кампаніі «Гавары праўду».

6-га студзеня яго затрымалі за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра зьняволенага ў СІЗА віцебскага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку, але вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы.

Падчас судовага пасяджэньня 16-га студзеня спадар Іваноў не адмаўляў таго, што распаўсюджваў улёткі з заклікам да салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам, які больш за месяц трымае галадоўку пратэсту супраць крымінальнага абвінавачаньня. Але таго, што нецэнзурна лаяўся, капітан-лейтэнант марскога флёту Пётар Іваноў катэгарычна не прызнае.

Судзьдзя Іна Грабоўская мела падставы скасаваць адміністрацыйную справу, бо паказаньні сьведак-міліцыянтаў былі супярэчлівыя. Апроч гэтага, у пратаколе пра хуліганства няма подпісу Пятра Іванова, які мусіў засьведчыць, што затрыманаму патлумачылі ягоныя правы, і ён цьвердзіць, што гэтага й не рабілі.

Аднак судзьдзя вырашыла працягваць справу, запатрабаваўшы дадатковыя дакумэнты, датычныя інцыдэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG