Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пятніцу заплянаваная прэзэнтацыя афіцыйнай заявы дэпутатаў польскага Сэйму ў справе вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію міру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Подпісы пад заявай паставілі ня толькі дэпутаты польскага парлямэнту, але і яшчэ 27 краінаў-сябраў Рады Эўропы.

«Гэтая ідэя спадабалася калегам-дэпутатам і яны ў часе апошняй Сэсіі ПАРЭ ў Страсбуры ахвотна пад ёй падпісваліся», – заявіў напярэдадні дэпутат Анджэй Галіцкі, кіраўнік польскай дэлегацыі ў ПАРЭ.

Анджэй Галіцкі

Анджэй Галіцкі

Паволе ягоных словаў, Польша «мае вялікі доўг» у справе Бяляцкага і таму павінна заплаціць яго прынамсі такім чынам.

«Калісьці эўрапейскія народы не пакінулі нас у абдымках рэжыму і тады жонка зьняволенага Леха Валэнсы атрымала Нобэлеўскую прэмію міру. Гэта было прыгожа і сымбалічна, мабілізавала нас на змаганьне», – падкрэсьліў польскі парлямэнтар.

Анджэй Галіцкі паведаміў таксама, што размаўляў аб падтрымцы кандыдатуры Бяляцкага зь Лехам Валэнсам, на «падтрымку якога можна разьлічваць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG