Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзіны ў Магілёве праваабарончы цэнтар можа закрыцца


Магілёўскі гарвыканкам
Магілёўскі гарвыканкам

Няўрадавая арганізацыя «Магілёўскі праваабарончы цэнтар» можа спыніць сваю дзейнасьць.

Дырэктар аб’яднаньня Ўладзімер Краўчанка кажа, што ўлады Магілёву змушаюць недзяржаўную арганізацыю шукаць сабе офіс большага, чым цяпер памеру. На большую сядзібу ў праваабаронцаў няма сродкаў.

«Мы памянялі ўжо офіс, каб меней плаціць, і паводле дамовы на арэнду там мусіць разьмяшчацца кіраўнік арганізацыі, а гарвыканкам настойвае, каб там разьмяшчаўся кіраўнічы орган. Паводле санітарных нормаў на кожнага чалавека мусіць быць 6 квадратных мэтраў плошчы. Чыноўнікі падлічылі, што гэта павінна быць 18 мэтраў. Кожны мэтар па 6 эўра. Дзе нам узяць такія грошы? Для нас гэта не пад’ёмная сума. Але акрамя санітарных патрабаваньняў ёсьць заканадаўства. Дзяржава ня мусіць дыктаваць свае ўмовы недзяржаўным арганізацыям. Умешвацца ў іх справы. У заканадаўстве прапісана, што для грамадзкіх арганізацыяў патрэбнае памяшканьне для разьмяшчэньня юрыдычная адрасу, а для гэтага няма ніякіх нарматываў. Там павінны знаходзіцца дакумэнты. Патрабаваньні гарвыканкаму лічым незаконнымі», — кажа Ўладзімер Краўчанка.

Праваабаронцы не зьбіраюцца выконваць патрабаваньні гарвыканкаму й плянуюць абскарджваць іх.

Магілёўскі праваабарончы цэнтар стораны ў 1998 годзе. Ён бясплатна аказвае юрыдычную й прававую дапамогу насельніцтву. Ад 2006 году арганізацыя ўваходзіць у камісію пры ўпраўленьні юстыцыі аблвыканкаму па назіраньні за месцамі пазбаўленьня волі ў рэгіёне. Няўрадавая арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў выбарчых кампаніях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG