Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства ўнутраных спраў удакладняе, што Саньнікаў напісаў прашэньне аб памілаваньні 23 сьнежня і сьцвярджае, што ціск на яго не аказваўся.

У інтэрвію БелаПАН прадстаўнікі МУС паведамілі, што Андрэй Саньнікаў падаў сваё хадайніцтва 23 сьнежня. Паводле адпаведнага прэзыдэнцкага ўказу, такое хадайніцтва на працягу месяца павінна быць з пакетам суправаджальных дакумэнтаў (копіяй прысуду, характарыстыкай і г.д.) перададзенае ў адміністрацыю прэзыдэнта. Адміністрацыя Віцебскай калёніі перадала хадайніцтва Саньнікава ў аддзел грамадзянства і памілаваньня 23 студзеня (г.зн. у апошні магчымы дзень).

Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА таксама распаўсюдзіла заяву МУС, у якой гаворыцца, што на асуджанага Саньнікава пры падачы просьбы аб памілаваньні псыхалягічнага і фізычнага ціску не аказвалася. Пры тым Саньнікаў патрапіў пад арышт з пакалечанай нагой, пасьля прысуду неаданаразова этапаваўся з месца на месца. Паводле словаў былых вязьняў, этапаваньне ў беларускіх умовах можа быць прыраўнянае да катаваньняў. Ад 8 лістапада палітыка трымалі ў поўнай ізаляцыі, дапусьціўшы да яго адваката толькі 20 студзеня. Паводле словаў жонкі, Ірыны Халіп, якая сустрэлася з мужам 24 студзеня, ён выглядае як пасьля 10 гадоў сталінскіх канцлягераў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG