Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» заступілася за Саньнікава


Асобна «Вясна» падтрымала былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, чыя жонка Ірына Халіп паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі 25 студзеня, што яе мужа праз катаваньні прымусілі напісаць прашэньне аб памілаваньні.

«Праваабарончы цэнтар „Вясна“ з разуменьнем ставіцца да напісаньня палітычнымі вязьнямі заяваў аб памілаваньні, тым больш калі яны напісаныя пад пагрозай ужываньня катаваньняў у дачыненьні да іх саміх ці членаў іх сям’і. Мы падтрымліваем любыя захады, скіраваныя на найхутчэйшае іх вызваленьне», — гаворыцца ў заяве «Вясны».

Праваабаронцы лічаць фактарам дадатковага ціску на палітвязьняў нядаўнія зьмены рэжыму адбыцьця пакараньня Мікалаю Статкевічу, Мікалаю Аўтуховічу і Яўгену Васьковічу і патрабуюць іх неадкладнага вызваленьня, а таксама вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў.
XS
SM
MD
LG