Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МАРАЗЫ ПАМАЦНЕЮЦЬ...

На працягу сутак мінус 9–14°С, уначы на ўсходзе краіны мінус 15–20°С, у заходніх раёнах Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцей поначы і ўдзень мінус 6–8°С.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

Прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная рэалізацыі праекту «Славутыя мастакі Беларусі» і прэзэнтацыі кнігі «Іван Хруцкі» (Менск, прэс-цэнтар Дому прэсы, 11.00).

Адкрыцьцё выставы «Антычная нумізматыка», на якой прадставяць звыш 50 манэт, што ахопліваюць пэрыяд з IV ст. да н.э. да V ст. н.э. (Гомель, вежа палацу Румянцавых і Паскевічаў, 16.00).

Прэзэнтацыя кнігі Сержука Сыса «Стрэмка» (Менск, кнігарня «логвінаЎ», пр. Незалежнасьці, 37а, 18.30).

Канцэрт «Легенды Вялікага Княства – старажытная зямля»: сьвята дуды з удзелам гуртоў «Testamentum Terrae», «Brevis», «Cornucopia», «Irdorath Folk Band» ды інш. (малая заля к/з “Мінск”, 19.00).

***
У вечаровым эфіры «Свабоды» – праграма «Вашы дзеці».

Мы шмат думаем, якой будзе Беларусь у будучыні. Мы шмат гаворым, як было б добра, калі б усё памянялася. Але большасьць з нас дбае толькі пра тое, як перажыць сёньняшні дзень. А будучыня ёсьць цяпер. Яна будзе дакладна такой, якімі будуць вашы дзеці. Вашы дзеці – адмысловая праграма шточацьвер у эфіры і на сайце Радыё Свабода.

***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1564 – войскі гетманаў Мікалая Радзівіла і Рыгора Хадкевіча разьбілі маскоўскія войскі на Чашніцкіх палёх каля мястэчка Вула.

1586 – Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права.

1913 – выйшаў першы нумар штотыднёвай каталіцкай газэты «Bіełarus» (выходзіла да жніўня 1915 г.). Першым рэдактарам быў Адам Бычкоўскі.

1990 – Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб мовах, абвясьціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай у Беларусі.

1992 – Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Партугаліяй і Японіяй.

1994 – Станіслава Шушкевіча адклікалі з пасады старшыні Вярхоўнага Савету.

У гэты дзень нарадзіліся:

1907 – Мікалай Лапіцкі, праваслаўны сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША.

1908 – Барыс Малкін, беларускі графік, тэатральны мастак. Афармляў спэктаклі ў тэатрах імя Янкі Купалы і Якуба Коласа, рабіў ілюстрацыі да твораў Купалы і Цёткі (пам. у 1972 г.).

1918 – Іван Новікаў, беларускі пісьменьнік і журналіст, аўтар дакумэнтальных аповесьцяў і нарысаў пра антыфашысцкае змаганьне («Руіны страляюць ва ўпор», «Дарогі скрыжаваліся ў Менску» і інш.), ляўрэат літаратурнай прэміі імя Я.Коласа (пам. у 2001 г.).

1947 – Сьвятлана Акружная, беларуская актрыса, народная артыстка Беларусі, з 1969 г. акторка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Я.Коласа.

1961 – Уэйн Грэцкі, знакаміты канадзкі хакеіст, продкі якога паходзілі зь Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

1994 – беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч Алесь Адамовіч (нар. У 1927 г.).

2003 – Уладзімер Мулявін, музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамблю «Песьняры», народны артыст Беларусі і СССР (нар. у 1941 г.).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Каханьне бывае рознае і ўва ўсіх па-рознаму, але яго неадымная прыкмета – менавіта катэгарычнасьць. І самае катэгарычнае – першае каханьне.

Алесь Адамовіч

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Пытаньне Куляшову: Вам ня сорамна?

Я.Раманчук: Я ратаваў ня толькі сваё жыцьцё. Я ратаваў жыцьці іншых людзей

Канец шматвэктарнай палітыкі

Ударым вашывымі блохамі па вязьнях СІЗА

Саўку – Саўкава, Грышку – Грышкава
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG