Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі – пяць кандыдатаў у прэзыдэнты


Міхаіл Прохараў

Міхаіл Прохараў

ЦВК Расеі зарэгістравала кандыдатам у прэзыдэнты мільярдэра Міхаіла Прохарава. Такім чынам, у сьпісе зарэгістраваных кандыдатамі ў прэзыдэнты - Уладзімір Пуцін, Генадзь Зюганаў, Сяргей Міронаў, Уладзімір Жырыноўскі і Міхаіл Прохараў.

Тым часам, у Расіі "Ліга выбаршчыкаў" адмовілася ўдзельнічаць у сумесных з партыяй «Адзіная Расія» дэбатах пад назвай «Сумленныя выбары - адкрытая трыбуна».

Сябра лігі Сяргей Пархоменка заявіў Інтэрфаксу, што "Ліга выбаршчыкаў" ня лічыць для сябе магчымым удзельнічаць у якіх-небудзь мерапрыемствах, ініцыяваных кіруючай партыяй. На дэбаты не прыйдзе і старшыня партыі "Яблоко" Сяргей Мітрохін, ён назваў мерапрыемства фарсам - на фоне таго, што адбываецца цяпер у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Лідэр «Яблыка» паўтарыў, што лічыць зьняцьце з выбараў Рыгора Яўлінскага палітычным рашэньнем. Раней сёньня віцэ-спікер Дзярждумы ад "Адзінай Расеі" Алег Марозаў паведаміў, што мэта прызначаных на заўтра дэбатаў - вярнуць давер грамадзян да інстытуту выбараў.
XS
SM
MD
LG