Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі банк прадугледжвае запаволеньне росту эканомікі Беларусі


Wo
Wo

Пакуль эўразона ідзе на спушчаных ветразях у часе крызісу, Расея і іншыя краіны СНД, менш зьвязаныя з Захадам, працягваюць цешыцца з някепскіх лічбаў росту.

Гэта адна з высноваў новага дакладу Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця. Паводле прагнозаў ЭБРР, за леташні год рэальны рост ВУП у Беларусі складзе 5 працэнтаў, у Расеі – 4 працэнты. Разьлікі банку на 2012 год, аднак, фіксуюць іншую тэндэнцыю – у Расеі рост ВУП будзе працягвацца (прагноз 4,2 працэнты), у Беларусі зьніжацца (прагноз 1,5 працэнты).

Эканоміка Беларусі, як адзначаюць аўтары дакладу, стабілізуецца пасьля глыбокага, палітычна матываванага крызісу плацёжнага балянсу. Валютны рынак у значнай ступені нармалізаваўся пасьля таго, як Нацыянальны банк усталяваў у кастрычніку адзіны абменны курс, зрабіў больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку і зьнізіў мэтавае крэдытаваньне. Ільготныя крэдыты са стабілізацыйнага фонду СНД і крэдыты ад Расеі былі выкарыстаны для папаўненьня крытычна нізкіх зьнешніх рэзэрваў. Тым ня менш, паколькі надзейная і пасьлядоўная праграма стабілізацыі яшчэ не была абнародаваная, застаецца высьветліць, ці змогуць улады падтрымліваць фіскальную і манэтарную дысцыпліну, неабходную для таго, каб прадухіліць далейшую пагрозу нестабільнасьці, адзначаецца ў дакладзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG