Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясна і зіма


Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты высьвятляюць якая пара году лепшая.

Грышка:
Хочуць калгасныя ўлады,
Каб “Вясны” не было.
Не адпускаюць Алеся з-за кратаў,
Хоць катам сплацілі бабло.

Мы тут жывем, нібы ў лесе.
Падчас зімовага сну.
Не выпускаюць Алеся,
Не дазваляюць “Вясну”.

Саўка:
Што ты заводзісься, Грыша?
І глупасьцей не гавары.
Можна катацца на лыжах
Зімою па склонах гары.

Зіму мы любім все очэнь,
Нету прэкрасьней пары!
Можна катацца на лыжах у Сочы
Дзень ілі два, ілі тры.

Грышка:
Хочаце вы, каб марозам
Скула надзеі і сны.
Хочаце, каб ні душа і ні розум,
А толькі інстынкты адны.

Сэрцы занесла завеяй –
Так вам прасьцей кіраваць.
Толькі дарэмныя вашы надзеі,
Нельга вясну затрымаць.

Саўка:
Будзет вясной васхішчацца
Разьве што круглы дурак.
Што той вясною за шчасьце –
Сьлякаць, гразюка, бардак.

Нас вецераны прасілі,
Прафсаюзы і БРСМ…
Мы ўсе прыложым усілья,
Вясна не прышла штоб саўсем.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:17 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG