Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У фэйсбуку пачалася кампанія ў падтрымку Саньнікава


Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

«Гэта ня проста акцыя салідарнасьці, гэта дэманстрацыя: мы — разам», — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы кампаніі «Гавары праўду».

Камэнтар намесьніка старшыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева, распаўсюджаны прэсавай службай кампаніі:

«У „фэйсбуку“ мы разам з Настай Палажанкай пачалі акцыю — папрасілі карыстальнікаў сацыяльных сетак падтрымаць сям’ю Андрэя і Ірыны. Бо ёсьць такія падзеі, не рэагаваць на якія — нельга. Тут так: або мы пралукашэнкаўскія людзі „чаркі і скваркі“, або беларусы, якія ганарацца сваёй краінай і разумеюць, што так, як ёсьць, працягвацца ня можа, што нам патрэбныя перамены, разьвіцьцё.

Гэта ня проста акцыя салідарнасьці, гэта дэманстрацыя: намі нельга маніпуляваць, мы — разам».

А.Дзьмітрыеў і Н.Палажанка прапануюць сёньня пісаць у сваіх "статусах" на Фэйсбуку толькі словы падтрымкі А.Саньнікаву, ягонай жонцы і сыну і ня згадваць ні пра што іншае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG