Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч: Калі Саньнікаў зламаны канчаткова, яго вызваляць


Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алесь Міхалевіч быў вызвалены з турмы КДБ праз паўтара месяца пасьля прашэньня аб памілаваньні. Сёньня ён пракамэнтаваў нашаму радыё інфармацыю пра прашэньне аб памілаваньні Андрэя Саньнікава. Ці будзе вызвалены Саньнікаў пасьля прашэньня?

Міхалевіч: Думаю, што прашэньне – толькі адзін фактар ва ўсёй гэтай справе. Асноўны фактар – фізычны і псыхічны стан Андрэя Саньнікава. Калі ён будзе канчаткова зламаны (вельмі хочацца верыць, што гэтага не адбудзецца), то, зразумела, яго выпусьцяць. Я не лічу, што мэтай Лукашэнкі зьяўляецца забіць гэтых палітыкаў. Забіць у турме мэханізмаў колькі заўгодна, каб пасьля патлумачыць, што ён сам памёр. Але, я думаю, што ня ў гэтым мэта. Мэта – зламаць фізычна і маральна. Калі ня ўдасца зламаць фізычна і псыхічна, то вызваленьне можа наступіць толькі у выпадку нейкіх вельмі сур'ёзных палітычных прычын, напрыклад, пад вельмі сур'ёзныя заходнія крэдыты. Проста так я ня думаю, што іх будуць вызваляць.

Цалкам інтэрвію Алеся Міхалевіча прагучыць у праграме "Зона Свабоды" на тэлеканале Белсат і на нашым сайце 28 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG