Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Östgruppen заклікала ўрады ЭЗ узмацніць ціск на Менск


Марцін Угла

Марцін Угла

У сувязі з тым, што менскі гарадзкі суд прыняў рашэньне адхіліць касацыйную скаргу палітвязьня Алеся Бяляцкага, швэдзкія праваабаронцы з Östgruppen настойліва заклікаюць урады Швэцыі і ЭЗ узмацніць ціск на беларускі рэжым.

«Беларускі рэжым чарговы раз прадэманстраваў сваю пагарду да ўсталяваных у сьвеце міжнародных прававых нормаў. Хоць рашэньне і было чаканым, усясьветная супольнасьць павінна рэагаваць на яго», — адзначыў старшыня Östgruppen Марцін Угла.

Паводле словаў швэдзкага праваабаронцы, міністар замежных спраў Карл Більт павінен асудзіць гэтае рашэньне, «швэдзкі ўрад павінен выклікаць амбасадара Беларусі ў міністэрства і выказаць рашучы пратэст».

У сваім звароце Марцін Угла адзначыў, што беларускі рэжым сваім несправядлівым прысудам у дачыненьні да Бяляцкага захацеў ня толькі спыніць дзейнасьць аднаго з сваіх апанэнтаў, але і запалохаць іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і прымусіць іх маўчаць.

«Паколькі Алесь Бяляцкі ў 2006 годзе за сваю праваабарончую дзейнасьць быў узнагароджаны швэдзкім урадам прэстыжнай прэміяй Пэра Ангера, Стакгольм нясе асаблівую адказнасьць за лес гэтага чалавека», — перакананы Марцін Угла.
XS
SM
MD
LG