Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Ліхавід: Трэба ўздымаць міжнародную супольнасьць


Маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід лічыць неабходным, каб міжнародная супольнасьць адрэагавала на інфармацю пра катаваньні Саньнікава.

«Калі ён напісаў на памілаваньне, то я ўяўляю, праз што яму давялося прайсьці. Павага да Саньнікава была і яшчэ больш вырасла. Я ўяўляю, што давялося перажыць яго сям’і, маці, Ірыне Халіп. Гэта страшна.

Рэжым проста не спыняе зьдзекаў зь сям’і Саньнікава. Мне цяжка ўявіць, што прайшоў Андрэй. Відаць, насамрэч яго жыцьцё было ў небясьпецы, і ён перажываў за родных і блізкіх.

Страшна, што гэты рэжым не спыняецца ні перад чым. Трэба нешта рабіць і падымаць міжнародную супольнасьць, каб на гэта адрэагавалі менавіта цяпер».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG