Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўрапарлямэнту: «Яшчэ адзін дрэнны дзень для правасудзьдзя ў Беларусі»


Марцін Шульц

Марцін Шульц

Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Марцін Шульц назваў дзень 24 студзеня 2012 году «яшчэ адным дрэнным днём для правасудзьдзя ў Беларусі».

Спадар Шульц заявіў, што ён шкадуе пра рашэньне менскага гарадзкога суду, які адхіліў касацыйную скаргу зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Кіраўнік эўрапейскіх парлямэнтарыяў падкрэсьліў: Бяляцкі павінен быць вызвалены, як і іншыя 14 палітвязьняў Беларусі.

Марцін Шульц таксама заклікаў Аляксандра Лукашэнку памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, якіх асудзілі да растрэлу за выбух у менскім мэтро, і ўвесьці ў Беларусі мараторы на сьмяротнае пакараньне.

24 лістапада Менгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы. Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены.
XS
SM
MD
LG