Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: ЗША пойдуць на ўсё, каб Іран не атрымаў ядзерную зброю


Барак Абама
Барак Абама

Злучаныя Штаты гатовыя ўжыць любыя захады, каб перашкодзіць Ірану стварыць ядзерную зброю, заявіў Барак Абама.

«Няма ніякіх сумневаў, што Амэрыка поўная рашучасьці прадухіліць стварэньне ў Іране ядзернай зброі, і я не здымаю з парадку дня ніякія захады для дасягненьня гэтай мэты,» — заявіў Абама ў звароце да нацыі.

Абама сказаў, што ў цяперашні час іранскае кіраўніцтва «знаходзіцца ў такой ізаляцыі, у якой не знаходзілася ніколі раней, стаіць перад фактам нарастаньня санкцыяў».

«Пакуль яны будуць ухіляцца ад адказнасьці, ціск не зьнізіцца », — падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША, дадаўшы, што сусьветная супольнасьць «пераадолела рознагалосьсі і адзінае ў пытаньні пра тое, як кантраляваць ядзерныя амбіцыі Ірану».

Разам з тым, Барам Абама адзначыў, што «мірнае рашэньне праблемы яшчэ магчымае», перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG