Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі

НАДВОР'Е

Па ўсёй краіна хмарна, сьнегапады, цяплей за ўсё будзе ў Берасьці — −3-- −4, халадней за ўсё — у Віцебску — −13- - 14, у Менску — −8- −9 градусаў.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Менск, прэсавая канфэрэнцыі Ірыны Халіп, жонкі палітвязьня, былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава

Менск, нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча аб стане канстытуцыйнай законнасьці ў краіне ў 2011 годзе. Пачатак аб 11 гадзіне

Менск, філярмонія, вялікая канцэртная заля, прэзэнтацыя альбому «Зімачка» гурту «Этна-Трыа-Троіца». Пачатак а 19 гадзіне.

Страсбур (Францыя), у ходзе зімовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы плянуецца абмеркаваць беларускае пытаньне. Перад парлямэнтарамі выступіць са справаздачай дакладчык ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэс Хэркель. Таксама будзе прадстаўлены даклад прадстаўніка камітэта ПАРЭ па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека, нямецкага дэпутата Марылюізы Бэк

Давос (Швайцарыя), Адкрыцьцё штогадовага сусьветнага эканамічнага форуму

У вечаровым эфіры «Свабоды» ― перадачы «Званочкі», ў якой Ян Максімюк камэнтуе тэлефанаваньні нашых слухачоў, і «Паштовая скрынка 111», дзе на лісты чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1831: Польскі сойм абвясьціў пра скіданьне расейскага цара Мікалая І з польскага пасаду ― узьнікненьне лёзунгу: «За вашу і нашу свабоду!»

1924: У францускім альпійскім гарадку Шамані пачаліся першыя зімовыя Алімпійскія гульні

1972: У Менску нарадзіўся мільённы жыхар

2010: У Эгіпце пачалася рэвалюцыя

У гэты дзень нарадзіліся:

1804: Антон Адынец, паэт, перакладчык, мэмуарыст, выдавец

1844: Кацярына Брэшка-Брэшкоўская, ураджэнка Віцебскай губэрні, «бабуля рускай рэвалюцыі», расейская рэвалюцыянэрка, першая жанчына-палікатаржанка, сябра ЦК партыі эсэраў і баявой арганізацыі гэтай партыі

1869: Адам Гурыновіч, беларускі паэт

У гэты дзень памёр:

1938: Тамаш Грыб, беларускі грамадзкі, палітычны і культурны дзеяч (нар. 19.3.1895)
ЁСЬЦЬ НАГОДА

Беларусь, Казахстан, Расея, Украіна — Дзень студэнцтва (Тацьцянін дзень)

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Пракуратура: Бябенін скончыў жыцьцё самагубствам

Расея аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь

Данік і Міколка: дзеці, уцягнутыя ў палітыку

Мінстат: у сьнежні заробак быў 532$

Ці запросяць Лукашэнку ў Брусэль сьледам за Карымавым?


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш.

Якуб Колас
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG