Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: лёгіка рашэньняў ЭЗ тупіковая


Будынак МЗС
Будынак МЗС

У міністэрстве замежных спраў Беларусі заяўляюць, што пад пашыраныя Эўрапейскім Зьвязам крытэрыі ўвядзеньня санкцый можа патрапіць любы грамадзянін Беларусі.


23 студзеня Рада ЭЗ пашырыла крытэры для ўжываньня абмежавальных мераў адносна ўключэньня ў свой «чорны сьпіс» беларускіх чыноўнікаў і арганізацый.

любы беларускі грамадзянін, які атрымлівае заробак ці іншае ўзнагароджаньне ад дзяржавы, нават дапамогу на дзіця, знаходзіцца пад пагрозай санкцый

Гэтыя меры азначаюць забарону на ўезд у краіны ЭЗ, замарожваньне актываў і банкаўскіх рахункаў на тэрыторыі ЭЗ у выпадку выяўленьня. У рашэньні ЭЗ адзначаецца, што гэта адкрывае шлях да пашырэньня санкцый на асобаў і арганізацыі, «адказных за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека або падаўленьне грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі або атрымліваюць выгаду ад яго».

«Ня думаю, што ёсьць грунтоўная база для камэнтароў. Хутчэй, ёсьць адчуваньне тупіковай лёгікі ў рашэньнях ЭЗ», — цытуе Інтэрфакс намесьніцу начальніка ўпраўленьня інфармацыі беларускага МЗС Марыю Ваньшыну.

"На самай справе спачатку сэрыямі ішлі пералікі аб’ектаў санкцый — то фізычных, то юрыдычных асобаў. Потым наўздагон за імі, гэта значыць у зваротнай пасьлядоўнасьці — крытэры, паводле якіх санкцыі павінны ўжывацца. І, нарэшце,"крытэры" аказаліся сфармуляваныя так, што любы беларускі грамадзянін, які атрымлівае заробак ці іншае ўзнагароджаньне ад дзяржавы, нават дапамогу на дзіця, знаходзіцца пад пагрозай санкцый " - адзначыла Марыя Ваньшына.

Паводле яе «вось так папросту практычна ўсё насельніцтва Беларусі, аб якім на словах так клапоціцца Эўразьвяз, апынулася ў прыцэле яго прадузятай палітыкі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG