Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выйшла аўдыёкніга «Імёны Свабоды» Ўладзімера Арлова


Вядомая кніга «Імёны Свабоды» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла ў сьвет у 2007 годзе. Цяпер зьявіўся яе гукавы варыянт — аўдыёкніга ў выкананьні аўтара.

Уладзімер Арлоў: «Гэта дапоўнены варыянт кнігі „Імёны Свабоды“. На дыску ёсьць новыя тэксты, у тым ліку пра пісьменьніка-эмігранта Кастуся Акулу, пра мастака і літаратара, журналіста Вячаслава Дубінку, пра паэтку і перакладчыцу Ніну Мацяш, пра заснавальніка беларускай Вікіпэдыі Ўладзю Каткоўскага, пра юную дзяўчынку Ганну Ўланаву».

У аўдыёкнізе 266 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды 18-21 стагодзьдзяў.

Неўзабаве дыск прэзэнтуюць у Менску, а таксама ў іншых градах Беларусі.

Уладзімер Арлоў. Кніга «Імёны Свабоды» — 2007. — 576 с.: іл. (PDF 4,1 Mb)
XS
SM
MD
LG