Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс: ЭЗ павінен быць больш адкрытым для народу Беларусі


На сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Эўразьязу 23 студзеня ў Брусэлі кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс падкрэсьліў, што, ужываючы больш строгія санкцыі ў адносінах да афіцыйнага Менску, ЭЗ павінен быць больш адкрыты для простых беларусаў. Ён прапанаваў пачаць задумвацца аб стварэньні эўрапейскай альтэрнатывы для Беларусі.


«Мы павінны ясна паказаць беларускаму народу, што Эўропа не забылася пра яго», — казаў Ажубаліс на сустрэчы, паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.

Ён нагадаў, што летась урад Літвы прыняў рашэньне выдаваць нацыянальныя візы жыхарам Беларусі бясплатна, а Эўракамісія прапанавала Беларусі пачаць перамовы адносна дагавораў аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі, аднак улады Беларусі дагэтуль часу на гэта не адрэагавалі.

Міністры замежных справаў краінаў ЭЗ удакладнілі крытэры, па якіх ужываюцца санкцыі ў адносінах да канкрэтных беларускіх службовых асобаў, і дапоўнілі сьпіс асобаў, да якіх выкарыстоўваюцца абмежавальныя меры, паведамляе DELFI.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG