Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальніку расейскай партыі «Яблоко» Грыгорыю Яўлінскаму адмовяць у рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Расеі.


Як паведаміў сёньня сакратар Цэнтравыбаркаму Расеі Мікалай Конкін, адпаведнае пытаньне будзе разгледжанае на паседжаньні ЦВК пры канцы гэтага тыдня. Паводле Конкіна, у другой выбарцы падпісных лістоў, пададзеных у падтрымку ўдзелу Яўлінскага ў выбарчай кампаніі, выявілі больш за 25 працэнтаў браку — пры дапушчальных пяці працэнтах.

Раней у Цэнтравыбаркаме заяўлялі, што вынікі праверкі першай выбаркі дакумэнтаў паказалі 23 працэнты браку. На думку Яўлінскага, прэтэнзіі ЦВК маюць палітычную падаплёку.
XS
SM
MD
LG