Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За «Оскара» змагаюцца Сьпілбэрг, Скарсэзэ і Ален


У Лос-Анджэлесе абвясьцілі сьпіс намінантаў на атрыманьне ўзнагароды Амэрыканскай кінаакадэміі.


На «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм» прэтэндуюць дзевяць кінакарцін. Сярод прэтэндэнтаў на галоўную прэмію — «Баявы конь» (War Horse) Стывэна Сьпілбэрга, «Артыст» (The Artist) Мішэля Хазанавічуса, «Поўнач у Парыжы» (Midnight in Paris) Вудзі Алена, «Х'юга» (Hugo) Марціна Скарсэзэ і «Надзвычай гучна і празьмерна блізка» (Extremely Loud & Incredibly Close) Стывэна Долдры.

У намінанты на «Оскара» за найлепшую галоўную мужчынскую ролю трапілі Джордж Клуні («Нашчадкі», The Descendants), Брэд Піт («Чалавек, які зьмяніў усё», Moneyball), Жан Дзюжардэн («Артыст»), Гэры Олдмэн («Шпег», Tinker Tailor Soldier Spy) і Дэміян Бішыр («Лепшае жыцьцё», A Better Life).

Сярод прэтэндэнтак на прыз за найлепшую жаночую ролю — Мэрыл Стрып («Жалезная лэдзі», The Iron Lady), Ваяла Дэйвіс («Слугі», The Help), Мішэль Уільямз («Мой тыдзень з Мэрылін», My Week with Marilyn).

Чарговая цырымонія ўручэньня ўзнагарод Амэрыканскай кінаакадэміі адбудзецца 26 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG