Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МВФ і ЭБРР пераглядаюць свае прагнозы ў бок пагаршэньня


Міжнародныя фінансавыя інстытуты даюць больш пэсымістычныя прагнозы пэрспэктываў сусьветнай эканомікі, чым яны давалі раней.

Міжнародны валютны фонд (МВФ) прагназуе, што сёлета тэмп росту сусьветнай эканомікі складзе 3.25%, гэта прыкладна на 1 працэнтны пункт менш, чым Фонд прагназаваў у верасьні летась. Галоўная прычына пагаршэньня прагнозу – крызіс у зоне эўра.

Фонд чакае, што ў эўразоне сёлета адбудзецца невялікі спад – ВУП краін зоны эўра зьнізіцца на поўпрацэнта. У краінах СНД чакаецца рост ВУП у 3.7%.

Паводле ЭБРР краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Эўропы будуць сёлета асабліва ўразьлівыя для наступстваў крызісу ў эўразоне. У той жа час ў Расеі і іншых краінах СНД, якія менш інтэграваныя з зонай эўра, захаваюцца някепскія тэмпы росту эканомікі.
XS
SM
MD
LG