Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнку — пэрсонай нон-грата ва Ўкраіне


Акцыя кампаніі Femen насупраць беларускага КДБ, 18 сьнежня 2011

Акцыя кампаніі Femen насупраць беларускага КДБ, 18 сьнежня 2011

Акцыю з такім заклікам перад амбасадай Беларусі ў Кіеве правялі грамадзскія арганізацыі «Кааліцыя ўдзельнікаў памаранчавай рэвалюцыі» і «Чорны камітэт».



Нагодай для яе стала адмова МУС Беларусі заводзіць крымінальную справу па факце зьнявагі і зьбіцьця 19 сьнежня 2011 грамадзянак Украіны, актывістак руху Femen, піша gazeta. ua.

«Беларускія ўлады цынічна заяўляюць, што падстаў для завядзеньня справы няма, паколькі на целе заяўніцы цялесных пашкоджаньняў не выяўлена. Хоць з украінскім консулам дзяўчыны зьнялі пабоі ў Гомельскім райаддзеле міліцыі», — сказаў кіраўнік «Кааліцыі ўдзельнікаў памаранчавай рэвалюцыі Сяргей Мельнічэнка.


Удзельнікі акцыі расцэньваюць такую пазыцыю ўладаў Беларусі як спробу схаваць злачынства.


Прадстаўнік «Чорнага камітэту» Багдан Ціцкі растлумачыў, што ані ўкраінская ўлада, ані грамадзкасьць ня сталі на абарону ўкраінак.


«Таму мы як сьвядомыя грамадзяне вымушаныя ўступіцца за правы суайчыньнікаў і аб’явіць Лукашэнку пэрсонай нон-грата ва Ўкраіне. Пры спробе перасекчы дзяржаўную мяжу яго будзе чакаць лёс гэтай сьнежнай бабы», — дадаў ён.

ы як сьвядомыя грамадзяне вымушаныя ўступіцца за правы суайчыньнікаў і аб’явіць Лукашэнку пэрсонай нон-грата ва Ўкраіне.

Пасьля гэтага актывісты аблілі зялёнкай сьнежную бабу, якая сымбалізавала Лукашэнку, і адрэзалі яе валасы з нітак. Менавіта такое абыходжаньне з сабой апісвалі актывісткі арганізацыі Femen пасьля сваёй акцыі ў Беларусі.


Актывісткі FEMEN паведамілі, што іх выкралі 19 сьнежня ў Менску пасьля іх акцыі ў КДБ. Яны знайшліся амаль праз суткі ў невялікай вёсцы на беларуска-ўкраінскай мяжы. Актывісткі распавялі, што іх усю ноч вазілі на аўтобусе з завязанымі вачыма, а потым высадзілі ў лесе, дзе «аблілі алеем, прымушалі распранацца, пагражалі падпаліць, пагражалі нажом, якім пазьней адрэзалі валасы». Потым украінак пакінулі ў лесе голымі, папярэдне забраўшы ў іх усе дакумэнты і грошы. Акрамя таго, дзяўчаты сьцьвярджаюць, што ўсе зьдзекі зь іх здымаліся на відэакамэру і лічаць, што гэта зрабілі спэцслужбы Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG