Лінкі ўнівэрсальнага доступу

385 зьняволеных турмаў Кіргізстану, якія раней абвясьцілі галадоўку, сёньня ноччу зашылі сабе раты. Пра гэта паведамляюць сайты кіргіскай і казаскай службаў нашага радыё са спасылкай на дзяржаўную службу выкананьня пакараньняў Кіргізстану. Вязьні зрабілі гэта пасьля таго, як было прынятае рашэньне аб іх прымусовым кармленьні.

17 студзеня зьняволеныя 13 турмаў Кіргізстану абвясьцілі масавую галадоўку на знак падтрымкі вязьняў Бішкецкага СІЗА № 1. У гэтым СІЗА 16 студзеня быў жорстка здушаны бунт зьняволеных. Зьняволеныя патрабуюць больш спрыяльных умоваў адбыцьця пакараньня.

Як заявіў старшыня кіргіскай дзяржаўнай службы выкананьня пакараньняў Шышэнбек Байзакаў, улады ня маюць намеру саступаць патрабаваньням зьняволеных. Як паведамляецца, ён сказаў: «Няхай усе зашыюць сабе раты».
XS
SM
MD
LG