Лінкі ўнівэрсальнага доступу

600 мільёнаў новых працоўных месцаў на працягу 10 гадоў


Цэнтар занятасьці ў Баранавічах

Цэнтар занятасьці ў Баранавічах

Такая рэкамэндацыя ўтрымліваецца ў дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), прысьвечаным міжнароднай занятасьці.


Паводле МАП вынікам трохгадовага крызісу і пэрспэктывы далейшага пагаршэньня эканамічнага становішча стала сусьветнае беспрацоўе ў 200 мільёнаў чалавек, з пачатку крызісу колькасьць беспрацоўных у сьвеце павялічылася на 27 мільёнаў чалавек. Каб выправіць сытуацыю, трэба працаўладкаваць гэтых людзей, а таксама стварыць дадатковыя 400 мільёнаў працоўных месцаў на працягу 10 гадоў, каб паглынаць штогод па 40 мільёнаў чалавек, якія будуць зьяўляцца на рынку працы.

МАП адзначае яшчэ адну праблему — наяўнасьць 900 мільёнаў працоўных, якія са сваімі сем’ямі маюць даход менш за 2 даляры ў дзень на асобу. «Адзін з трох работнікаў у сьвеце, а гэта 1.1 мільярда чалавек, ня маюць працы альбо жывуць у галечы» — заявіў генэральны сакратар МАП Хуан Самавія.

перапіс 2009 году выявіў, што беспрацоўнымі зьяўляюцца 6.1% працаздольнага насельніцтва Беларусі

У дакладзе адзначаецца, што найбольш ад беспрацоўя церпіць моладзь. У 2011 годзе ў сьвеце беспрацоўнымі былі 75 мільёнаў маладзёнаў ва ўзросьце ад 15 да 24 гадоў, доля беспрацоўных сярод моладзі ў тры разы вышэй, чым сярод астатняга працаздольнага насельніцтва.


Даклад утрымлівае прагноз эканамічнага разьвіцьця розных рэгіёнаў сьвету, ў тым ліку і СНД. У прыватнасьці, адзначаецца, што расейская эканоміка будзе расьці з тэмпам ў 4.2% у 2011-2012 гадах, у той час як у Беларусі ў гэтыя гады будзе назірацца спад у тэмпах росту з 5% да 1.2%.


Паводле зьвестак міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі узровень афіцыйна зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі вагаецца каля 1% працаздольнага насельніцтва (на 1.01. 2012 — 0.6%, на 1.01.2011 — 0.7%, на 1.01.2010 — 1.2%). Аднак перапіс 2009 году выявіў, што беспрацоўнымі зьяўляюцца 6.1% працаздольнага насельніцтва Беларусі.

XS
SM
MD
LG