Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэвід Лідынгтан: Беларусь — гэта вялікая праблема для Эўропы


«Беларусь — гэта вялікая праблема для Эўропы ў пытаньні захаваньня правоў чалавека», — заявіў брытанскі міністар па эўрапейскіх справах Дэвід Лідынгтан.

«Я сустракаўся зь лідэрамі беларускай апазыцыі некалькі разоў за мінулыя 12 месяцаў. Кожная сустрэча зь імі — напамін пра тое, што ў эўрапейскай краіне аспрэчваюцца асноўныя правы. Гэта права на свабоднае выказваньне палітычных поглядаў, права на свабоду сходаў, права на ўдзел у свабодных і сумленных выбарах», — заявіў Лідынгтан, адказваючы на пытаньні журналістаў у Страсбуры пасьля сустрэчы з генэральным сакратаром Рады Эўропы Турб’ёрнам Ягландам.

Лідынгтан падкрэсьліў, што фундамэнтальныя правы і свабоды чалавека «даўно ўжо сталі дасягнутай мэтай».

«Але ніхто не павінен забываць, што гэтых свабодаў усё яшчэ няма ў Беларусі», — заявіў брытанскі міністар, перадае БелаПАН.
XS
SM
MD
LG