Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць банку «Тэджарат» і ягонай менскай філіі «ТК Банк»


Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла, што гэтая краіна ўводзіць санкцыі супраць трэцяга паводле велічыні іранскага банка «Тэджарат» і ягонай менскай філіі — закрытага акцыянернага таварыства «Банк гандлёвы капітал» (ЗАТ «ТК Банк»)

«Санкцыі павінныя ўзмацніць фінансавую ізаляцыю Ірану, абцяжарыць яму доступ да атрыманьня цьвёрдай валюты і фінансаваньню яго нелегальнай ядзернай праграмы », - цытуе часопіс «Newsweek» заяву намесьніка міністра фінансаў ЗША Дэвіда Коэна.

Доступ да фінансавай сыстэмы ЗША будзе закрыты для ўсіх кампаніяў, якія будуць падтрымліваць адносіны з гэтым банкам.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама 23 студзеня заявіў, што Вашынгтон працягне ўзмацняць санкцыі супраць Ірану.

Краіны Эўразьвязу абвясьцілі, што ўводзяць абмежаваньні на імпарт іранскай нафты, а таксама санкцыі супраць фінансавых інстытутаў Ірану, піша Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG