Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце. Справу аб дактыляскапіі спынілі


Сяргей Вельгас

Сяргей Вельгас

Адміністрацыйную справу ў дачыненьні да берасьцейскага актывіста АГП і кампаніі «Гавары праўду» Сяргея Вельгаса спынілі праз адсутнасьць складу правапарушэньня.

Спадара Вельгаса вінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Міліцыянты настойвалі на тым, што ён адмаўляўся ад праходжаньня дактыляскапіі.

Аднак у судзе Ленінскага раёну Берасьця Сяргей Вельгас патлумачыў, што ён не адмаўляўся ад здачы адбіткаў пальцаў. Актывіст тлумачыў, што ён проста прасіў міліцыянтаў даць яму права прайсьці дактыляскапію ў зручны для яго час.

У выніку суд прыняў рашэньне спыніць справу ў дачыненьні да актывіста.

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Малей кажа, што за адмову ад дактыляскапіі няма адказнасьці: «Такая адказнасьць не прадугледжаная заканадаўствам. Таму міліцыянты „прыцягваюць за вушы“ артыкул аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. І суд звычайна прымае бок міліцыі. Аднак тут было ўстаноўлена, што спадар Вельгас ад дактыляскапіі не адмаўляўся зусім, а проста не хацеў праходзіць яе ў вызначаны міліцыянтамі час. Таму суд і прыняў справядлівае рашэньне — справу спыніць».
XS
SM
MD
LG