Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы шмат думаем, якой будзе Беларусь у будучыні. Мы шмат гаворым, як было б добра, калі б усё памянялася. Але большасьць з нас дбае толькі пра тое, як перажыць сёньняшні дзень. А будучыня ёсьць цяпер. Яна будзе дакладна такой, якімі будуць вашы дзеці. Вашы дзеці — адмысловая праграма штотыдзень у эфіры і на сайце Радыё Свабода.

Нашы першыя госьці — сям’я Малашчанкаў. Алег — былы вайсковец, цяпер на пэнсіі. Тацьцяна даглядае дзяцей. Дарослыя і малыя Малашчанкі распавядаюць, як яны наважыліся нарадзіць трэцяе дзіця.

Тацьцяна Малашчанка: «У шпіталь я пайшла. І да мяне там такі зварот: „Да вы что! 42 года?! У вас что, детей нет?!“ Я кажу: „Ёсьць“. — „А сколько вашим детям?“ — „Дваццаць і шэсьць“. — „А зачем вам дети?!! Вам уже внуки нужны!“ І загадчыца аддзяленьнем пачынае такія наезды на мяне: „Однозначно аборт!“ Мяне гэта так зачапіла! Як яны вырашаюць такія пытаньні?!»
Один ребенок — это ваш ребенок. Два — посмотрим на семью: может, кого-то и надо поддержать. Но это тоже ваши дети. Вот третий — это мой ребенок. Это я, встречаясь с женским коллективом на каком-то заводе… Одни молодые женщины, и они начали говорить о детях. Я говорю: давайте договоримся, третий ребенок — это мой и чуть-чуть ваш. Четвертый — сто процентов! Пятый и следующие — это мои. Согласны?

Малашчанкі жывуць у Баранавічах. У іх тры дачкі. Старэйшай Уладзе — 20 гадоў. Ясі — восем, а малодшай Багусі толькі споўніўся адзін год.

Яся Малашчанка ўжо добра ведае, адкуль бяруцца дзеці: «Дзіцёнка ня могуць знайсьці ў капусьце! Яго не прыносіць бусел! І яго не прыносіць Дзед Мароз пад ёлку! Адзін спэрматазоід далятае да яйцаклеткі. І калі ён далятае, то тады зьяўляецца дзіцёнак. Калі два — то два дзіцёнкі. Калі тры — то тры. Калі чатыры — то чатыры. Калі пяць — то пяць. Калі шэсьць — то шэсьць. Калі сем — то сем. Калі восем — то восем. Калі дзевяць — то дзевяць. Калі дзесяць — то дзесяць».

Радыё Свабода: «А колькі трэба, каб было дзяцей, па-твойму?»

Яся: «Ня больш дзесяці! Дзіцёнкі могуць нараджацца ў жываце ня больш дзесяці».

Тацьцяна Малашчанка: «А яны так лёгка-лёгка: „Зачем вам дети? Вы что, думаете, вас муж будет любить больше, если вы в таком возрасте родите? Да мужчинам вообще не нужны дети…“

„Ну канечне, беларусам ня трэба беларусы“, — вось так я сказала і пайшла. Я пайшла на УГД, і мне жанчына, таксама доктар, якая там глядзела, сказала: „У яго ёсьць сэрца“. Ужо было 40 дзён. Яна зрабіла здымак — і ў мяне дагэтуль ёсьць здымак Багусі ў 40 дзён! Там такая кропелька. „У яго ёсьць сэрца“.
Я говорю: чего вы молчите? Так рожать же надо! Ну вот рожайте! Я за вас, говорю, не могу!

І я прыходжу да Алега, а яшчэ крама тады наша працавала, і кажу: „Ну вось так вось“. І так плач у мяне. А ён кажа: „Ну што ты плачаш, ну давай пакінем“. І ўсё, больш ужо пытаньняў не было».

Тацьцяна нараджала сваіх дзяцей у розныя эпохі. Старэйшую — на пачатку дзевяностых, сярэднюю — у часы, як сама кажа, «беларускага застою». З малодшай у баранавіцкай радзільні Таня апынулася пасьля 19 сьнежня 2010 году.

Тацьцяна: «Ты кладзесься адпачыць, тваё дзіця заснула, бо ты пакарміў, тут прыходзяць: «Проветривание». Праветрылі — прыбіраюць палату. Пасьля — «Кварцевание». Фактычна ў парадзіхі няма часу, каб спаць. Тут ізноў самім трэба есьці — «Идите на обед!» І кожны ідзе са сваім раскладам: «Мне трэба замяніць вам сарочкі», «Мне трэба замяніць вам пасьцелі». І кожны толькі «за сарочкі» адказвае.

Дыктатарскае такое стаўленьне было. Гітлер жа таксама нараджальнасьць падвышаў. Для яго нараджэньне здаровых немцаў было вельмі ключавым пытаньнем. І мне адчуваўся там нейкі нацызм. Не таму, што словы нейкія такія, але вось было нешта такое ў паветры. Можа, таму, што столькі людзей сядзела ў гэты момант у турмах. Але гэта быў ня проста сум, але тое, што я б назвала рускім словам «тоска».

Алег Малашчанка: «Малышка ў нас нарадзілася. Нарадзілася ў такі вельмі складаны час. І адразу ператрус у сям’і. Першыя госьці — гэта былі гэб’ё і мянты. Першыя госьці прыйшлі яе павіншаваць. Поўная хата гасьцей была!»

З вобшукам да іх прыйшлі на пачатку студзеня мінулага году. Бо падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі Тацьцяна, хоць і была цяжарная, працавала ў падтрымку Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Вот эти три года, может, пять лет поставить на ноги ребеночка — это же огромные деньги для простого человека. Где он возьмет как минимум 250 долларов ежемесячно, а то и 300 — и детское питание, и памперсы, и одежда надо каждый год, и так далее. Где он возьмет эти деньги?! Надо поддержать!
Тацьцяна: «Бюджэт, я магу сказаць, такі: пэнсія мужа ў памеры мільёна рублёў. За мільён зараз — сьмешна проста. І вось гэтыя 574 тысячы, якія я атрымліваю на трэцяе дзіця».

Алег: «Ніякай дапамогі не існуе. Гэта ўсё лухта. Развадзілаўка. На Ясю, на другое дзіця, мы ні капейкі не атрымлівалі. І калі Таня паспрабавала зрабіць нешта, сабраць нейкія паперы, выявілася, што гэта такая складанасьць».

Тацьцяна: «Каб атрымаць дапамогу на трэцяе дзіця, гэта трэба вельмі добра сябе паводзіць. Трэба выконваць усе парады ўчастковага доктара, усе працэдуры, здаваць своечасовыя аналізы…»

У дзіцячы садок сярэдняя Яся не хадзіла. Але ў Баранавічах яна сапраўдная зорка. Для яе адной Таня і Алег дамагліся стварэньня беларускамоўнай клясы ў адной з цэнтральных школ. Як шматдзетная сям’я Малашчанкі маюць права харчавацца ў школе бясплатна.

Тацьцяна: «У школе харчаваньне бясплатнае. Мы даплочваем 1880 ці 1870 рублёў. А дзяржава дае на тры тысячы. Разам недзе на пяць тысяч атрымліваецца. Ну, такое там і харчаваньне.
Ну, детский садик — это и нам выгодно. Ну образование у нас неплохое и бесплатное. Тут думать нечего. Кормим деток в школе и в детском саду. Это доступно, и так далее.

А дзіця да годзіка ці да паўтара годзіка — вось гэтыя кансэрвачкі, што я набываю для дзіцяці за гэтыя ж грошы, яны могуць быць бясплатна. Многім даюць бясплатна, калі ў цябе няма дастаткова грошай на дзіця. Напрыклад, адзінокія жанчыны атрымліваюць бясплатна, але яны зьбіраюць даведкі ў „сабес“. І тады яны атрымліваюць. Але гэтых даведак недастаткова. Трэба на сябе не афармляць машыну, бо ўжо не атрымаеш дапамогі. Калі ў цябе даходы нейкія „левыя“, як яны лічаць, ёсьць. І калі ты, напрыклад, быў за мяжою больш чым суткі! Гэта значыць ужо, што ў цябе ёсьць сродкі».

У Малашчанкаў няма свайго жытла. Бацька Алег — былы афіцэр, служыў у Расеі. Таня кажа, што, можа, каб былі на радзіме, ужо б і мелі свой кут. Але пакуль кватэру яны наймаюць. Быў у іх і невялікі бізнэс.

Радыё Свабода: «Што з вашым бізнэсам адбылося?»

Алег: «Накрыўся медным тазам наш бізнэс».

Мы не запрещаем строить жилье. Стройте, ради бога. Идите в банк. Берите кредиты на общих условиях. Деньги есть — строй! Будем поддерживать, всячески помогать, как только можем. Но «на дурняк» деньги больше не дадим. Только тем людям, которым надо помощь и поддержка. Таких категорий у нас немного
Таня: «Крызіс проста так паўплываў. Але не, каб жа не такая арэнда… Алег даўно мне казаў, што мы працуем у мінусы апошнія паўгода. Вось нарадзілася Багуся — і пайшло ўжо ўсё ня так. У нас ужо такія даўгі сталі нарастаць…»

Пару гадоў таму Малашчанкі набылі дом у вёсцы. Праўда, да яго няма дарог. Урэшце іхны хутар апынуўся пасярод разаранага поля. За гэтым зьніклі і спадзевы мець уласную сядзібу.


Тацьцяна:«Як у нас трое дзяцей, маем права хаця б на нейкі ільготны крэдыт. І вось мы прыяжджаем у чэрвені ў сельсавет, а яны нам кажуць: «Давайте мы вам дадим участок». Ну, давайце! Даюць нам участак. Чым нас гэта прывабіла, што там дарогі ўжо ні ад кога патрабаваць ня трэба. Гэта знаходзіцца ў комплексе «Мір», там аграгарадок ёсьць. Насупраць там сам гарадзкі пасёлак Мір. Там школа цудоўная беларускамоўная. Адзінае, кажу, спадзевы на гэты крэдыт.

Радыё Свабода: «А крэдыт вам дадуць як шматдзетнай сям’і?»

Тацьцяна: «Дадуць, не дадуць — ды хто іх ведае, па якіх крытэрах яны цяпер гэтыя крэдыты выдаюць! Ільгота як на шматдзетную сям’ю, але вось колькі дадуць? Можа, ужо жыць ня будзе каму, як пабудуесься. Ну, хто яго ведае. Бо звычайна за гэтыя грошы людзі могуць толькі „каробку“ вывесьці дома, а далей ужо ідуць твае ўкладаньні».

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG