Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўзятары заклікаюць «Менск-Арэну» рабіць аб’явы па-беларуску


«Менск-арэна»
«Менск-арэна»

З прапановай зрабіць пробнае дыктарскае і дыджэйскае суправаджэньне хатніх гульняў хакейнага клюбу «Дынама Менск» зьвярнуліся праз інтэрнэт беларускія заўзятары да адміністрацыі «Мінск-Арэны».

Зрабіць гэта аматары хакею просяць у мэтах «падкрэсьліваньня самабытнасьці, непаўторнасьці і арыгінальнасьці сталічнай каманды, якая фактычна прадстаўляе краіну на міжнародным турніры».

Заўзятар Васіль патлумачыў «Свабодзе», што цяпер усе аб’явы на «Менск-Арэне», як і дыджэйскае суправаджэньне, ідуць па-расейску, у тым ліку і тады, калі на менскім лёдзе гуляюць каманды «Дынама» з Рыгі і «Леў» са славацкага гораду Попрад.

«А калі менскае „Дынама“ гуляла ў Рызе, там асноўная інфармацыя абвяшчалася па-латыску і дублявалася па-расейску. Нам бы хацелася, каб беларуская мова гучала як дзяржаўная на „Менск-Арэне“. Мы прапануем браць прыклад з рыскага „Дынама“ і попрадзкага „Лева“. Гэта цалкам магчыма», — мяркуе хакейны заўзятар Васіль зь Менску.

Пад зваротам заўзятараў на вечар панядзелка падпісаліся паўтысячы чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG