Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: Ёсьць усе падставы адмяніць прысуд Бяляцкаму


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Юрыдычная служба незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» прэзэнтавала справаздачу па крымінальнай справе і судзе над праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

24 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе будзе разглядацца касацыйная скарга на прысуд суду Першамайскага раёну Менску, паводле якога кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» асудзілі на 4,5 года зьняволеньня за нявыплату падаткаў зь вялікіх прыбыткаў. Праваабаронцы мяркуюць, што прысуд быў несправядлівы і што Менскі гарадзкі суд мае ўсе законныя падставы, каб яго адмяніць.

Алег Воўчак: «Мы на 44 старонках прававой справаздачы прааналізавалі крымінальную справу і працэс над Алесем Бяляцкім. Мы лічым, што справу супроць Бяляцкага завялі выключна з палітычных прычын, найперш таму, што праваабарончы цэнтар „Вясна“ актыўна выкрываў фальшаваньне выбараў 2011 году.

Другі момант — гэта незаконнасьць абвінавачаньня, што мы аналізуем з пункту гледжаньня Крымінальнага кодэксу. Асаблівую ўвагу зьвяртаем на тое, што працэс гэты супроць Бяляцкага ініцыяваў КДБ, які вёў ціск на „Вясну“ не адзін год. Таксама мы адзначылі тое, што аднабакова прайшло судовае сьледзтва і мера стрыманьня Бяляцкаму не мянялася, хоць для гэтага былі сур’ёзныя і законныя падставы. Калі падсумаваць, то мы лічым, што юрыдычных прычын дастаткова, каб спыніць справу з прычыны адсутнасьці дзеяньня, небясьпечнага для грамадзтва».

Алеся Бяляцкага са жніўня мінулага году ўтрымліваюць пад вартай, цяпер праваабаронца знаходзіцца ў Жодзінскім ізалятары. На мінулым тыдні стала вядома, што грамадзяне сабралі грошы, неабходныя для пакрыцьця стратаў, нанесеных, паводле суду, бюджэту краіны Алесем Бяляцкім. Грошы ўжо пералічаныя дзяржаве. Праваабаронцы мяркуюць, што гэта таксама можа стаць падставай для зьмены меры стрыманьня для Алеся Бяляцкага.

23 студзеня стала вядома, што напярэдадні разгляду касацыйнай скаргі Алеся Бяляцкага ў Менскі гарадзкі суд таксама накіраваў сваё экпэртнае заключэньне Беларускі хэльсынскі камітэт. Паводле праваабаронцаў БХК, у заключэньні пададзеныя абставіны, якія маюць важнае значэньне для аб'ектыўнага вырашэньня справы ў судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG