Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі афіцыйна зарэгістравала зьмены ў статуце Партыі БНФ, паводле якіх штаб-кватэра партыі цяпер знаходзіцца па менскім адрасе вул. Чарнышэўскага 3-39.

ўжо трэцяя рэгістрацыя зьменаў у статуце за апошнія 4 месяцы.

Старшыня партыі Аляксей Янукевіч паведаміў, што партыя мае на новым адрасе дамову арэнды на 3 гады. «Ёсьць усе перадумовы, каб новая штаб-кватэра партыі БНФ актыўна адыгрывала тую ролю, якую 17 гадоў адыгрывала ранейшае памяшканьне на пр. Машэрава», — заявіў А. Янукевіч. У офісе партыі на пр. Машэрава праходзіла шмат прэсавых канфэрэнцый і сходаў прадстаўнікоў апазыцыі, бо іншыя палітычныя арганізацыі ня мелі і ня маюць падобных офісаў.

У ліпені летась партыя БНФ рашэньнем суду паводле пазову ЖРЭА Савецкага раёну была выселена з офісу, які займала на працягу 17 гадоў. Праз два тыдні партыя арандавала новае памяшканьне, аднак уласьнік ужо ў верасьні, нягледзячы на заключаную доўгатэрміновую дамову арэнды, папрасіў вызваліць памяшканьне.
XS
SM
MD
LG