Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За свабоду» судзіцца з вэртыкальшчыкам


Дзяніс Турчаняк

Дзяніс Турчаняк

Берасьцейскія актывісты руху «За свабоду» будуць судзіцца з намесьнікам старшыні гарвыканкаму Вячаславам Хафізавым. Яны перакананыя, што чыноўнік парушыў закон аб зваротах грамадзянаў.

Кіраўнік руху «За свабоду» па Берасьці Дзяніс Турчаняк патлумачыў, што чыноўнік ня даў на запыт актывістаў поўнай інфармацыі пра рэканструкцыю гандлёвага цэнтру «Масква» ў Берасьці.

«Таму мы накіравалі скаргу ў суд на неправамерныя дзеяньні Вячаслава Хафізава, які не прадставіў нам інфармацыю. У яго запытваліся, ці выкананае рашэньне горадабудаўнічай рады, а нам напісалі адпіску. Горадабудаўнічая рада абавязвала фірму „Санта-Сервіс“, якая ўзялася за рэканструкцыю, узгадніць архітэктурнае рашэньне зь Міністэрствам культуры. Вось мы і пыталіся, ці выканана гэтае даручэньне», — распавёў Дзяніс Турчаняк.

Актывісты руху «За свабоду» кажуць, што падчас рэканструкцыі зьмянілася аблічча будынка гандлёвага цэнтру. Ці былі гэтыя зьмены ўзгодненыя зь міністэрствам, актывісты спрабавалі высьветліць праз запыт у гарвыканкам. Спадар Турчаняк кажа, што атрыманы фармальны адказ актывісты палічылі адмовай ад прадстаўленьня інфармацыі і таму зьвярнуліся ў суд.

Суд пачнецца аб 11-й гадзіне 24 студзеня.
XS
SM
MD
LG