Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве на мітынг апазыцыі сабраліся каля 20 тысяч чалавек


«Ланцуг еднасьці» на мосьце ў Кіеве да Дня саборнасьці, 22 студзеня 2012 году

«Ланцуг еднасьці» на мосьце ў Кіеве да Дня саборнасьці, 22 студзеня 2012 году

У Кіеве ў апазыцыйным мітынгу з нагоды Дня саборнасьці і свабоды прынялі ўдзел, паводле зьвестак арганізатараў, каля дваццаці тысяч чалавек, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Ўладзімер Івахненка.

На мітынгу на Сафійскай плошчы Кіева абвешчана пра падпісаньне дзесяцьцю апазыцыйнымі партыямі Пагадненьня аб сумесных дзеяньнях у будучай парлямэнцкай кампаніі.

«Мы спадзяемся, што мы пераможам рэжым Януковіча ў выніку законных дзеяньняў, а менавіта выбараў у кастрычніку», – заявіў кіраўнік апазыцыйнага ўраду Сяргей Собалеў.

Аб'яднаецца ў адну каманду дзеля будучыні Ўкраіны заклікала праціўнікаў улады ў лісьце з Харкаўскай калёніі асуджаная на сямігадовы тэрмін экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка. А прэзыдэнт Віктар Януковіч у сваёй прамове на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня саборнасьці і свабоды растлумачыў, чаму вінаватая ў кабальных газавых пагадненьнях з Расеяй экс-прэм'ер павінна заставацца за кратамі.

«Гэтыя дамовы пагражаюць нацыянальнай бясьпецы, і тыя, хто падштурхоўваў Украіну да прорвы, павінны несьці за гэта адказнасьць перад украінскім народам».

На думку кіраўніка дзяржавы, аб'яднаць украінцаў зможа толькі палітыка мадэрнізацыі краіны.
XS
SM
MD
LG