Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне сёньня адзначаюць Дзень саборнасьці і свабоды


Флэш-моб, прысьвечаны Дню саборнасьці Ўкраіны
Флэш-моб, прысьвечаны Дню саборнасьці Ўкраіны

Ва Ўкраіне сёньня адзначаюць дату ўтварэньня адзінай дзяржавы – Дзень саборнасьці і свабоды.

22 студзеня 1919 году ў Кіеве было абвешчана пра ўзьяднаньне заходніх і ўсходніх украінскіх земляў.

Сёньня ў храмах служаць малебны аб захаваньні міру, згоды і стабільнасьці. Прэзыдэнт Украіны ў звароце да грамадзян сказаў, што ўлада і грамадзтва разам змогуць умацаваць адзінства народа.

Украінская апазыцыя правядзе сёньня на Сафійскай плошчы ў Кіеве масавы мітынг пратэсту супраць палітыкі цяперашніх уладаў краіны.

Раней 22-га студзеня ва Ўкраіне адзначалі толькі Дзень саборнасьці, а Дзень свабоды – у гонар Памаранчавай рэвалюцыі – сьвяткавалі 22 лістапада. Януковіч вырашыў аб'яднаць дзьве даты ў адзінае сьвята.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG