Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: зрынуты прэзыдэнт не адкажа за забойствы дэманстрантаў


Парлямэнт Емэну ўхваліў наданьне поўнага імунітэту ад крымінальнага перасьледу Алі Абдулу Салеху, які ў лютым афіцыйна пакідае пасаду прэзыдэнта краіны.

З пастановы заканадаўцаў таксама вынікае, што некалькі бліжэйшых памочнікаў Салеха, у тым ліку двое яго сыноў, могуць разьлічваць толькі на частковы імунітэт. Пытаньне аб вызваленьні Салеха ў будучыні ад крымінальнай адказнасьці застаецца адным з найбольш спрэчных момантаў пагадненьня аб перадачы ўлады ў Емэне, якое Салех падпісаў пры ўмове, што яму ніколі не давядзецца паўстаць перад судом.

Кіраўнік ведамства ААН па правох чалавека Наві Пілэй мяркуе, што дамоўленасьць з тымі, хто нясе адказнасьць за грубыя парушэньні правоў чалавека, супярэчыць нормам міжнароднага права. За год антыўрадавых выступаў у Емэне з патрабаваньнем датэрміновай адстаўкі прэзыдэнта былі забітыя сотні чалавек.

XS
SM
MD
LG