Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў вярнуўся ў Менск пасьля візыту у штаб-кватэру Інтэрполу ў францускім Ліёне.

Пра гэта Свабодзе паведамілі 21 студзеня ў апэратыўна-дзяжурнай службе МУС Беларусі.

Адвакат Вільям Бурдон 19 студзеня падаў у францускі суд пазоў да міністра Куляшова. Адвакат лічыць, што француская паліцыя павінна была неадкладна яго арыштаваць.

Адвакат Вільям Бурдон лічыць, што сьледчыя абавязаныя высьветліць ступень удзелу міністра Анатоля Куляшова ў здушэньні выступленьняў апазыцыі ў сьнежні 2010 году і катаваньні арыштаваных. Ягоны пазоў, накіраваны ў францускі суд, тычыцца таксама кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Куляшоў меў дыпляматычны пашпарт. Амбасада Францыі выдала яму візу абмежаванага дзеяньня дзеля наведваньня штаб-кватэры Інтэрполу, якая знаходзіцца на тэрыторыі Францыі. Куляшоў ня меў ніякіх кантактаў з афіцыйнымі асобамі Францыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG