Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкая парлямэнтарка: «Не» хакейнаму чэмпіянату ў Менску»


Каралін Сзубэр
Каралін Сзубэр

Пра гэта заявіла ў інтэрвію праграме Nyheter24.SR ( Швэдзкае радыё) дэпутат Рыксдагу (парлямэнту) ад хрысьціянскіх дэмакратаў Каралін Сзубэр.

Паводле яе словаў, яна чакае, што ў гэтыя выходныя нацыянальная хакейная фэдэрацыя Швэцыі зробіць заяву супраць плянаў правядзеньня ў 2014 годзе чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі. Рашэньне аб месцы правядзеньня прэстыжнага міжнароднага першынства будзе прымацца гэтай вясной падчас сустрэчы хакейных фэдэрацый з розных краін сьвету.

«Мы ня мусім спрыяць таму, каб таталітарны рэжым ганарыўся правядзеньнем такіх важных спаборніцтваў», — заявіла дэпутатка. Яна таксама сказала, што падчас назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў сьнежні 2010 года яна на ўласныя вочы ўбачыла брутальнасьць рэжыму.

Швэдзкая дэпутатка пераканая, што міжнародная супольнасьць павінна прадэманстраваць Менску непрымальнасьць сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У гэтым сэнсе пазыцыя швэдзкай фэдэрацыі павінна быць яснай і акладнай, адзначыла Каралін Сзубэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG