Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...

...пахмурна, у нядзелю моцны сьнегапад і вецер. Тэмпэратура: мінус 4 – 0.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў эфіры Свабоды: а) онлайн-канфэрэнцыя з падпалкоўнікам міліцыі ў запасе Мікалаем Казловым; б) Гамбурскі рахунак Бахарэвіча – эсе пра Ўладзімера Дубоўку.

У нядзелю ў эфіры Свабоды: аўдыёзапіс дыскусіі пра беларускую салідарнасьць для праграмы «Зона Свабоды» на тэлеканале Белсат. Удзельнічаюць: Аляксандар Лукашук, Ганна Соўсь, Сяргей Дубавец, Ян Максімюк.

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

22 – Фолк-вечарына з гуртамі «Alta mente» і «Хортица» ў клюбе Салтайм (Менск, пр. Незалежнасьці, 131/1). Пачатак а 19.00.

22 – у Харватыі рэфэрэндум аб сяброўстве краіны ў Эўразьвязе.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

21 студзеня

1818 – нарадзіўся Адам Кіркор, беларускі гісторык і выдавец.

1939 – адкрылі Дзяржаўную карцінную галерэю БССР, сёньня Дзяржаўны мастацкі музэй.

22 студзеня

1863 – пачалося паўстаньне Кастуся Каліноўскага.

1978 – у Аўстраліі памёр беларускі паэт Алесь Салавей.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Няма нідзе блакітных васількоў –
Такіх, што ў нас – няма нідзе.
І ўноч, і ўдзень яны – трывога сноў:
Я на чужыне не знайшоў такіх нідзе.
Тваіх вачэй блакіт, о квецік мой,
О любая, за ўсё сіней
Блакіт вачэй... Сябруе сум са мной,
Бо не знайсьці ў зямлі чужой такіх вачэй.


Алесь Салавей, «Раманс»

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Акцыя маўчаньня скончылася затрыманьнямі

Халіп і Палажанка ў адной камэры, Фядута малюе карыкатуры

Выступіў на «Свабодзе» – страціў месца ў дзяржаўнай ВНУ
XS
SM
MD
LG