Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля адкрыцьця выставы «Страху няма» — выклік у КДБ


Натальля Міцкавец адкрывае ў Магілёве выставу «Страху няма».

Натальля Міцкавец адкрывае ў Магілёве выставу «Страху няма».

Адказную сакратарку Магілёўскага рэгіянальнага прадстаўніцтва няўрадавай арганізацыі «Рух «За свабоду» Натальлю Міцкавец выклікаюць у КДБ.

Як паведаміла спадарыня Міцкавец, на гутарку ў камітэт яе запрасілі праз тэлефон. Яна адмовілася ісьці й папрасіла даслаць позву.

Міцкавец: «Мне сказалі: ну навошта позва, давайце так сустрэнемся — куды нам пад’ехаць? Я адказала, што занятая. Паабяцалі ператэлефанаваць у панядзелак. Бяз позвы я туды не пайду. Я запытала: у чым справа? Мне адказалі, што прыйдзіце, і мы пагаворым. Я так думаю, што гэта зьвязана з нашай фотавыставай „Страху няма“. Учора было шмат інфармацыі пра яе ў інтэрнэце. Іншага тлумачэньня я ня бачу».

Фотавыставу «Страху няма» рэгіянальнае прадстаўніцтва руху «За свабоду» адкрыла 19 студзеня. На двух дзясятках аматарскіх фатаздымкаў — палітычныя акцыі, якія адбываліся ў Беларусі ў розныя часы. Адкрываючы выставу, спадарыня Міцкавец заявіла, што ёю арганізатары робяць свой унёсак у пераадоленьне страху ў грамадзтве.
XS
SM
MD
LG