Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк абяцае ўдвая зьменшыць стаўку рэфінансаваньня


Нацыянальны банк

Нацыянальны банк

Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банку сёлета зьменшыцца да роўню 22-23%.

Менавіта гэтыя лічбы назваў 20 студзеня першы намесьнік старшыні Нацбанку Мікалай Лузгін. Адпаведную заяву ён зрабіў на паседжаньні рэспубліканскага клюбу дырэктараў, перадае БЕЛТА.

Паводле спадара Лузгіна, першае зьніжэньне стаўкі можа адбыцца ўжо ў першым квартале. Праўда, пра памер зьніжэньня будзе дыскусія, паведаміў банкір.

Сёньня ў Беларусі дзейнічае стаўка рэфінансаваньня ў памеры 45%. Яе ўстанавілі ў сьнежні мінулага году.
XS
SM
MD
LG