Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ярмошынай свая арыфмэтыка


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына ў вечаровай праграме «Актуальнае інтэрвію», якая прагучала 19 студзеня на тэлеканале «Беларусь-1», параўнала памеры Беларусі з Маскоўскай вобласьцю Расеі.

Зрабіла яна гэта дзеля таго, каб аргумэнтаваць магчымае скарачэньне незалежных назіральнікаў на сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў. Спадарыня Ярмошына заявіла, што «тэрытарыяльна мы ня болей як Маскоўская вобласьць».

Інтэрнэт-газэта «Салідарнасць» параўнала абедзьве тэрыторыі. Высьветлілася, што Беларусь займае плошчу 207,6 тысячы квадратных кілямэтраў. А Маскоўская вобласьць толькі 45,8 тысячы. То бок Маскоўская вобласьць меншая за Беларусь у 4,5 разу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG