Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да лекараў і настаўнікаў у дзяржавы чарга не дайшла.

У часе онлайн-канфэрэнцыі начальніка ўпраўленьня жыльлёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваля на сайце агенцтва БелТА наведніца абурылася:

«Чаму ў катэгорыі грамадзян, якія маюць права на атрыманьне ільготных крэдытаў на будаўніцтва жыльля, уключаны толькі судзьдзі і пракурорскія работнікі? Чаму дапамога людзям такіх сацыяльна важных прафэсій, як, да прыкладу, пэдагогі і лекары, не прадугледжаная новым дакумэнтам?»

Спадар Горваль на гэта адказаў:

«Тыя катэгорыі, якія вызначаныя ва ўказе, на працягу паўгода разглядаліся на ўсіх узроўнях і дзяржкіраваньня, і выканаўча-распарадчых органаў... Вядома, я разумею, што лекары і пэдагогі — таксама сацыяльна важная катэгорыя, якую трэба было б падтрымліваць, але на сёньняшні момант гэта выпрацаваны агульны падыход. Катэгорыі, якія вызначаныя, знайшлі адлюстраваньне ва ўказе».

Указ № 13 аб дзяржаўнай падтрымцы пры будаўніцтве жыльля быў падпісаны 6 студзеня. У ім судзьдзі і пракуроры пазначаныя асобным радком.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG